nastaunik.info
ЛАВІ ФЭЙК!
конкурс для падлеткаў і школьных медыя
Умовы конкурсу
падрабязней
Паведамляем, што падвядзенне вынікаў конкурсу сёлета адбудзецца ў анлайн-рэжыме. Пра час і форму будзе паведамлена дадаткова.
Ты вучань 8–11 класа (ці табе ад 14 да 18 гадоў)?

Ты бачыш, што людзі каля цябе вераць тэлевізару, паддаюцца на маніпуляцыі ў сацыяльных сетках, а можа праз інтэрнэт некага цкуюць?

Ты ведаеш, як ім дапамагчы?

Тады гэты конкурс для цябе!

Падзяліся гэтымі ведамі, пакажы, як праблему можна было б вырашыць. і атрымай каштоўныя падарункі!

Твой медыя-праект, магчыма, дапаможа тым, хто некрытычна ўспрымае ўсё, што кажуць з экрана; не правярае надзейнасць крыніц інфармацыі; не ўмее адрозніць факты ад меркаванняў; не ведае спосабаў маніпуляцыі з боку СМІ; трапляе пад уплыў рэкламных хітрыкаў; не разумее, што трэба абараняць свае персанальныя дадзеныя; не можа даць рады інтэрнэт-тролям ці тым, хто ў сацыяльных сетках здзекуецца з іншых…

Прапануем табе выпрабаваць свае сілы ў ролі медыямэйкера і мэдыяэксперта! Выкажы сваё меркаванне ў любым медыйным жанры на тэму «Быць медыяпісьменным — гэта проста!»



Намінацыі:

1. Мультымедыя — аўдыё ці відэа: кліп, міні-фільм (не даўжэйшы за 7 хвілін), анімацыя, серыя сторыз, навучальны відэаролік, падкаст, тэле- ці радыёперадача для школьнага тэлебачання і г.д.

2. Графічныя медыя: інфаграфіка, фота і фотарэпартаж, плакат, комікс, і г.д.

3. Тэкставыя медыя: лонгрыд, блог, пост (група ці старонка) ў сацыяльнай сетцы, артыкул у школьнай прэсе, журналісцкае расследаванне, рэпартаж і г.д.

4. Інтэрактыўныя медыя: гульня, квіз і г.д.



Агульныя патрабаванні:

  • аўтары павінны прытрымлівацца журналісцкай этыкі і стандартаў, лічыцца з аўтарскімі правамі;
  • пажадана конкурсную работу выканаць на беларускай мове.


Прыняць удзел у конкурсе вельмі проста:

1. Падумай, якія, на твой погляд, ёсць праблемы ў карыстанні прадукцыяй мас-медыя.

2. Выберы адну праблему і падумай, як можна яе вырашыць. Але ты ж разумееш, што інфармацыя для тваёй бабулі і для твайго сябра павінна быць пададзена па-рознаму.

3. Выберы медыйны жанр і намінацыю, якія найбольш адпавядаюць пастаўленай задачы і тваім уменням стваральніка.

4. Пры стварэнні свайго медыяпраекта прытрымлівайся журналісцкай этыкі і стандартаў, паважай аўтарскія правы. Каб больш даведацца пра гэта, пачытай наш дапаможнік для стваральніка медыя. (http://www.nastaunik.info/node/16574)

5. Прышлі свой праект ці спасылку на яго на адрас mediakonkurs2020@gmail.com з тваім прозвішчам у тэме ліста і намінацыяй (Прыклад: Саша Кавалевіч_ Мультымедыя).

6. Запоўні анкету-заяўку ўдзельніка Конкурса:

https://docs.google.com/forms/d/e/1FAIpQLSdvf9IZH1Kf6U8LsvYHRtKqHE4mm4pfiOMnIhvtS27Zky4Vaw/viewform

6. Не забудзься назваць настаўніка ці кіраўніка, які вам дапамагаў (калі такі ёсць). Для яго таксама прадугледжаны дыплом.



Работы прымаюцца да 15 красавіка 2020 года. Ацэньваць праекты і вызначаць пераможцаў будзе прафесійнае журы.

Гэта добрая магчымасць зрабіць карысную справу і заявіць пра сябе. Не прапусці!
Да сустрэчы ў Мінску на цырымоніі ўзнагароджання ў траўні 2020 года!

Арганізацыйны камітэт

mediakonkurs2020@gmail.com

Намінацыі
тут можна пазнаёміцца з усімі праектамі, дасланымі на конкурс у 2020 годзе
Галасуй за праект
Можна выбраць адзін праект у кожнай намінацыі
Лепшы праект у намінацыі "Графічныя медыя"
Лепшае ў намінацыі "Мультымедыя"
Your vote has been accepted. Thank you for participating!
Журы конкурсу
Рэжысёр
Рэжысёр
Валер Мазынскі
Заслужаны дзеяч мастацтваў, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі, тэатральны рэжысёр. Шмат гадоў працаваў галоўным рэжысёрам Беларускага акадэмічнага драматычнага тэатру імя Якуба Коласа, быў ініцыятарам арганізацыі дзяржаўнага тэатру «Лялька» ў Віцебску.
Педагог
Педагог
Мікалай Запрудскі
Прафесар кафедры педагогікі і менеджменту адукацыі Акадэміі паслядыпломнай адукацыі, галоўны рэдактар навукова-метадычнага часопіса «Фізіка», кандыдат педагагічных навук
Мовазнаўца
Мовазнаўца
Вінцук Вячорка
Cябра Канцылярыі Таварыства беларускай школы
Журналіст
Журналіст
Надзея Нікалаева
Рэдактар аддзела адукацыі газеты "Звязда"
Вучні
Вучні
Стваральнікі групы «Вашы фэйкі ў нашых руках»
Навучэнцы аршанскай 20-й сярэдняй школы - пераможцы конкурсу "Лаві фэйк!" - 2019 года.
Медыяпедагог
Медыяпедагог
Тамара Мацкевіч
Каардынатар праграмы "Медыяадукацыя ў школе", намесніца старшыні Таварыства беларускай школы
Хутка
фінал
прафесійнае журы
анлайн
прызы перможцам
Арганізатары і партнёры
Хто стаў пераможцам конкурсу Лаві фэйк? Як настаўнікі і вучні памяняліся месцамі? Хто такія крэатары і інфлюэнсэры? Які праект атрымаў прыз глядацкіх сімпатый? Ну і хіт сезону: Кот, які не ўмее адрозніваць факты ад каментароў.

Усё гэта вы зможаце ўбачыць у гэтым відэа
https://youtu.be/9H1AgDGuCHA
BOYZ
She has been nominated for an Academy Award, two Grammy Awards, and the Mercury Prize
нашы кантакты
Follow us through the links below and be happy.
Пішыце нам: mediakonkurs2020@gmail.com
This site was made on Tilda — a website builder that helps to create a website without any code
Create a website