Што можна распавесці вучням на этапе ўвядзення актыўнай ацэнкі?Канешне, настаўнік можа расказаць пра ўласную матывацыю навучання на курсе АА, эфектыўнасць новай методыкі паводле даследаванняў і яе шырокае выкарыстанне ў розных краінах, высокія месцы ва ўсіх міжнародных рэйтынгах ацэнкі школьных сістэм. Але ці будзе гэта цікава нашым вучням? Прапануем уключыць у размову настаўніка з вучнямі пра ўвядзенне актыўнай ацэнкі палажэнні, якія коратка тлумачаць змест новаўводзінаў з пункту гледжання і інтарэсаў вучня.
Што можна сказаць школьнікам, дамаўляючыся пра ўвядзенне АА:
- буду распавядаць вам пра мэту кожнага ўрока, каб вы ведалі, што і навошта будзеце вучыць, а таксама, каб напрыканцы вы змаглі самі ацаніць наколькі мы дасягнулі нашы мэты
- буду паведамляць вам ці вызначаць разам з вамі крытэрыі поспеху – і буду ацэньваць вашу працу толькі на падставе таго, пра што мы дамовіліся
- буду прапаноўваць вам пытанні і заданні, якія дапамогуць лепш зразумець і засвоіць змест тэм і зробяць навучанне цікавым і карысным
- замест адзнак вы часта будзеце атрымліваць каментарыі да вашай работы, г. зн., што вы зрабілі добра, а што і як маеце выправіць (такім чынам, у вас будзе магчымасць патрэніравацца і добра падрыхтавацца да кантролю)
- вы навучыцеся каментаваць работы і мы часта будзем выкарыстоўваць узаемаацэнку, а таксама даваць адно аднаму парады і супрацоўнічаць
- адзнакі вы будзеце атрымліваць галоўным чынам па самастойных выніковых працах напрыканцы тэмы ці раздзела
- вы навучыцеся ацэньваць сябе самі і на гэтай падставе планаваць уласнае далейшае развіццё
Каб знайсці для вучняў матывацыю ўкаранення АА, прапануем паглядзець урывак з майстар-класа Галіны Сухавай пра мэты Актыўнай ацэнкі для настаўнікаў.